Да рэзідэнцыі Караніка прыехала міліцыя
Каля службовага дома старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка на вуліцы Свярдлова назіраецца вялікая колькасць сілавікоў, піша «Наша Ніва».

Паведамляецца пра міліцыю і службу размініравання з сабакамі. Падобна, што адбывалася „размініраванне” дома чыноўніка. Гэта раён Гародні, дзе месціцца жыллё для высокапастаўленых службовых асоб.
Нагадаем, сёння, 19 сакавіка, у Гародні паведамлялі пра затрыманні з «выбухамі і стрэламі». Пазней у Камітэце дзяржбяспекі заявілі, што „падчас аказання ўзброенага супраціву спецпадраздзяленню КДБ ліквідаваны замежны грамадзянін”.