„Да вайны ўжо ўсе адаптаваліся”



Да вайны ўжо ўсе адаптаваліся, спрабуюць на ёй не канцэнтраваць сваю ўвагу і жыць далей.

Бежанцы ў Львове Фота: AP/Bernat Armangue

Але ўсё адно ходзяць размовы пра выбухі і прысутнічае страх, што баявыя дзеянні ў поўнай меры могуць захапіць і заходны рэгіён краіны, – распавяла беларуска Алена Рудзіна, якая жыве ў Львове:

Мы зараз былі на плошчы “Рынак” – гэта такое цэнтральнае месца, дзе збіраюцца і турысты, і мясцовыя. І быццам бы нічога няма і дзеткі гуляюць, і гэтыя мыльныя бурбалкі пускаюць, усё, быццам у мірны час. Але ж я чую, як людзі абмяркоўваюць, што было, як яны там гавораць сваім родным: вось нас ужо ўчора бамбілі.

Цягам апошніх выходных у Львове былі чутны выбухі. Па выніку ракетных удараў нанесены значны ўрон аб’ектам інфраструктуры, але жылыя дамы не пацярпелі.

Беларускае Радыё Рацыя