Дакладнай інфармацыі пра месцазнаходжанне Віктара Бабарыкі і яго стане па-ранейшаму няма
Дакладнай інфармацыі пра месцазнаходжанне Віктара Бабарыкі і яго стане па-ранейшаму няма.

У суботу прадстаўнік адміністрацыі „папраўчай” калоніі паведаміў, што палітвязень, нібыта, «жывы і здаровы», працягвае адбываць сваё пакаранне. Наколькі гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці, невядома. У бальніцы горада Наваполацк, куды раней быў дастаўлены Бабарыка, ад каментароў зноў адмовіліся.
Раней лідарка АПКБ Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да памагатых Аляксандра Лукашэнкі.