Дарʼя Чульцова: У Беларусі відавочна бракуе карэспандэнтаў
Сёлета ў верасні журналістка Дар’я Чульцова выйшла на волю пасля зняволення ў выніку разгону сілавікамі мітынгу на менскай «Плошчы перамен» у памяць Рамана Бандарэнкі.

Падчас анлайн-сустрэчы «Пераехаўшыя» Дар’я Чульцова падзялілася ўражаннямі, як за два гады яе зняволення змянілася журналістыка ў Беларусі:
– Зараз складана працаваць, таму што на Беларусі няма ніводнага карэспандэнта. Таму з інфармацыяй выступаюць самі людзі, якія пішуць нам – адбылося тое і тое. І ты ўжо пачынаеш шукаць інфармацыю. Адбываецца такая сувязь з чытачамі. Я дасюль не разумею, як яны гэта робяць.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, цяпер у Беларусі за кратамі і менавіта за прафесійную дзейнасць знаходзяцца трыццаць тры журналісты. Некаторыя чакаюць выраку і ўтрымліваюцца ў ізалятары. Іншыя маюць тэрмін ад двух да пятнаццаці гадоў зняволення.




Беларускае Радыё Рацыя