Дарадца Офіса Ціханоўскай: Праца з гендэрнымі пытаннямі ў сучаснай Беларусі – толькі імітацыя



Падчас анлайн-дыскусіі «Чаму дэмакратычныя сілы Беларусі не прасоўваюць гендарную роўнасць?» была абмеркавана палітыка сучаснай Беларусі ў гэтай сферы.

Ацэнку існуючаму Нацыянальнаму плану дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады даў дарадца ўнутранай палітыкі Офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі:

– Гэты план на пяцігодкі пішацца ўжо шмат гадоў, больш за дваццаць. Штосьці ёсць разумнае, але з большага гэта імітацыя. Найлепшая ілюстрацыя, як працуюць гэтыя планы, – гэта правал двух законапраектаў па гендэрнай роўнасці, па прадухіленні хатняга гвалту.

Па словах прадстаўніка Офіса Святланы Ціханоўскай, у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце можа з’явіцца пасада прадстаўніка па сацыяльных пытаннях, які будзе ў тым ліку разглядаць і праблемы гендэрнай роўнасці ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя