Дар’я Кароль: Чым магу дапамагаю тым, хто застаўся ў турмах



Рэжым у Беларусі не спраўляецца са страхам і працягвае спакойную Беларусь ператвараць у ГУЛАГ. Але ёсть тыя, хто вызваляецца з палону і атрымлівае волю. Пра гэта мы пагаворым з госцяй Беларускага Радыё Рацыя, былой палітзняволенай Дар´яй Кароль, якой удалося збегчы з няволі.

РР: Даша, калі вас затрымалі?

Дар’я Кароль: Мяне затрымалі 21 чэрвеня 2022 года. І апошні суд у мяне быў 20 кастрычніка 2022 года. Я прабыла ў СІЗО роўна 4 месяцы. 8 сутак на Акрэсціна, а астатні час на Валадарцы.

РР: Колькі вам гадоў?

Дар’я Кароль: Мне зараз 20 гадоў. На момант затрымання мне было 19.

РР: Вы навучаліся, ці працавалі?

Дар’я Кароль: Я была студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучылася на факультэце міжнародных адносін. Калі я была затрымана ў мяне заставаўся апошні экзамен. І калі я выйшла, то даведалася, што мяне адлічылі. Таму што з маім артыкулам, а ў мяне быў 342-гі артыкул частка першая, гэта масавыя беспарадкі, з-за фатаграфіі на праезнай частцы дарогі. З такім артыкулам я не магу вучыцца на факультэце міжнародных адносін.

РР: На якім вы курсе тады навучаліся?

Дар’я Кароль: Калі мяне адлічылі я была на 3 курсе.

РР: Згадайце той момант, калі за вамі прыйшлі.

Дар’я Кароль: За мной не прыйшлі, як гэта было з іншымі. Мяне забралі з вуліцы. Я ехала з заліку па фізкультуры. І на той момант ужо затрымалі майго сябра. Зараз гэта мой муж. Яго затрымалі і павезлі на вобшук у кватэру, дзе ён быў прапісаны. І праз некаторы час ён мне патэлефанаваў. І сказаў, што нам трэба сустрэцца. Але па яго словах я зразумела, што ён не адзін. І што побач з ім супрацоўнікі КДБ. Мяне забралі з вуліцы проста з прыпынку. Ён сказаў, чакаў мяне там, я прыеду зараз на машыне. А ён не водзіць машыну, таму я адразу зразумела, што мяне хочуць затрымаць. На той момант я не разумела, што можа мяне чакаць. Што будзе Акрэсціна, што гэта крымінальны артыкул. Таму што на той момант я мала чытала навінаў.

Цалкам размова:

З госцяй Радыё Рацыя Дар´яй Кароль размаўляла Аліна Андрыевіч.