Дар’я Лосік адсвяткуе дзень народзінаў за кратамі



Ужо заўтра, 30 лістапада, свой дзень народзінаў адсвяткуюць палітвязні з Берасцейчшыны – Дар’я Лосік і Віктар Хлябец.

Дар’я Лосік

Праваабаронцы заклікаюць выкарыстоўваць такія нагоды ды дасылаць за краты лісты і паштоўкі з віншаваннямі:

Жыхарка Баранавічаў Дар’я Лосік была затрыманая прыкладна месяц таму. Супраць жонкі палітвязня-блогера Ігара Лосіка распачатая крымінальная справа за „садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” нібыта за каментар „Белсату”. Адметна тое, што ў Ігара ды Дар’і Лосік засталася 3-гадовая дачка. Падтрымаць грашовым пераводам ці паштоўкай можна па адрасе СІЗА №7, Берасце.

У сваю чаргу палітвязню Віктару Хлябцу судом Бярозаўскага раёна прысуджана 1,5 гады калоніі па „справе Зельцара”. Нараджэнец Белаазёрска мае інваліднасць, ён хварэе на інсуліназалежны дыябет, дома чакае 8-гадовая дачка. Павіншаваць з Днём народзінаў можна даслаўшы ліст у папраўчую калонію №1 горада Наваполацка.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя