Дар’ю Лосік, асуджаную да 2 гадоў калоніі, перавялі ў баранавіцкі СІЗА



У Берасцейскім абласным судзе 19 студзеня агучылі прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Муж Дар’і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

Днямі палітзняволеную перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6 да разгляду апеляцыйнай скаргі.

Падтрымаць палітзняволеную можна наступным чынам:

Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.

Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дар’і Аляксандраўне Лосік