Дэпутат нямецкага Бундэстагу стаў сімвалічным „хросным” Дар’і і Ігара Лосікаў



Жонку палітвязня і журналіста „Свабоды” Ігара Лосіка Дар’ю не вызвалілі з-пад варты праз 3 дні пасля затрымання 18 кастрычніка. Цяпер Дар’я ў СІЗА Берасця.

Дарʼя — змагарка за свабоду, дэмакратыю і справядлівасць. Больш як два гады яна нястомна змагаецца за вызваленне свайго мужа, блогера Ігара Лосіка. За гэтую мужнасць і пачуццё справядлівасці Дарʼя цяпер павінна расплачвацца сваёй свабодай. Арышт Дарʼі яшчэ раз паказвае пачварнае аблічча дыктатуры Лукашэнкі”, — зазначыў дэпутат нямецкага Бундэстагу Робін Вагенэр.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Дар’ю Лосік абвінавачваюць у садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасці ў выглядзе размовы з тэлеканалам „Белсат”.

Журналіст Свабоды Ігар Лосік за кратамі больш як два гады.