Для Арцёма Лябедзькі запрасілі 3,5 года пазбаўлення волі



Для палітзняволенага Арцёма Лябедзькі запрасілі 3,5 года пазбаўлення волі.

Нагадаем, працэс у Менскім гарадскім судзе вядзе суддзя Яўген Пісарэвіч. Арцёму інкрымінаваны арт. 361-2 КК («фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).

Падчас працэсу палітвязень не прызнаў віну і заявіў, што яму зусім не ясная сутнасць прад’яўленых абвінавачванняў і ён не разумее, за што ён на лаве падсудных. Арцём даваў паказанні ў форме адказаў на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы.

Прысуд будзе абвешчаны заўтра, 24 жніўня.

Падтрымаць Арцёма грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Арцём Анатольевіч Лябедзька

„Вясна”