Для рассялення расейскіх вайскоўцаў выкарыстоўваюцца дамы ў вёсках вакол Зябраўкі
Рассяляюць па бабках, у якіх ёсць месцы, і ў пустых дамах у самой Зябраўцы і прылеглых вёсках: Прыбыткі, Селішча, Будзілка і іншых».

Характэрна, што жыхар Гомельскага раёна, з якім пагаварыў Флагшток, назіраў вайскоўцаў у афіцэрскіх званнях:
„Салдат не было, толькі афіцэры”. Прыналежнасць да пэўных войскаў назіральнік не змог удакладніць, вайскоўцы былі без нашывак. Аднак ён упэўнены, што гэтыя вайскоўцы з ВС РФ: «Яны расселены, каб не жыць у палявых умовах на аэрадроме [заўвага Флагштока — раней на аэрадроме быў зафіксаваны намётавы лагер]. Жыллё сельсавет дапамагаў ім шукаць. Прыходзяць да дамоў пешшу. У іх няма ніякіх апазнавальных знакаў, таму незразумела, гэта афіцэры-«чмобікі» або ракетчыкі-ПВАшнікі».
t.me/flagshtok