Дні народзінаў за кратамі



Палітвязні з Берасцейшчыны Андрэй Колас, Сяргей Салоха і Юры Кузьміч адсвяткуюць свае дні народзінаў 14, 16 і 18 студзеня за кратамі. Іх можна павіншаваць, даслаўшы ў месцы зняволення ліст ці паштоўку.

Палітвязень Андрэй Колас адсвяткуе свой Дзень народзінаў 14 студзеня. Яго судзілі разам з яшчэ 2 берасцейцамі за падвешаны смеццевы пакет, які палічылі пудзілам Лукашэнкі. Яму прысудзілі 3 гады „хіміі”. Гэта будзе ўжо другі запар дзень народзінаў за кратамі. Дадаткова вядома, што палітвязень уключаны ў „спіс экстрэмістаў”. Падтрымаць яго можна па адрасе: папраўчая ўстанова адкрытага тыпа №48 горада Асіповічы.

Палітвязень Сяргей Салоха 16 студзеня сустрэне ўжо трэці запар дзень народзінаў у няволі. Яму прысуджана 4 гады калоніі, падставай стала акцыя пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Падтрымаць можна па адрасе: папраўчая калонія №17 горада Шклова.

Палітвязень Юры Кузьміч таксама сустрэне ўжо трэці запар дзень народзінаў у няволі 18 студзеня. Асудзілі яго да 4 год калоніі за тую ж акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Павіншаваць з днём нараджэння яго можна па адрасе: папраўчая калонія №2 горада Бабруйска.

Беларускае Радыё Рацыя