Дні народзінаў за кратамі
Вячаслаў Маляйчук, Дэвід Масціцкі і Цімур Хайрулін – гэтыя палітвязні з Берасцейшчыны 27 і 30 сакавіка адсвяткуюць свае дні народзінаў за кратамі. Падтрымаць можна лістамі, бандэролямі ці грашовымі пераводамі.

Палітвязень Вячаслаў Маляйчук адсвяткуе дзень нараджэння 27 сакавіка. Прысуджана ажно 22 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Праходзіць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса – „Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”, „Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў” і „Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Знаходзіцца ў так званым спісе тэрарыстаў. Падтрымаць палітвязня можна лістамі ў папраўчую калонію №11.
Палітвязень Дэвід Масціцкі мае дзень народзінаў 30 сакавіка. Прысуд – 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Падстава – ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса або „Удзел у масавых беспарадках”. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №17.
Палітвязень Цімур Хайрулін таксама будзе адзначаць дзень народзінаў 30 сакавіка. Абвінавачваецца па артыкулах „Абраза прадстаўніка ўлады” і „Распальванне варожасці ці варажнечы”. Асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Актуальнае месцазнаходжанне ўдакладняецца.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя