Дні народзінаў за кратамі адзначаць Павел Атручэня і Зміцер Сцяпанаў



25 і 27 верасня – у гэтыя дні адсвяткуюць свае дні народзінаў палітвязні з Берасцейшчыны. А менавіта такое свята за кратамі сустрэнуць Павал Атручэня і Зміцер Сцяпанаў.

IT-спецыяліст з Берасця Павал Атручэня будзе мець Дзень нараджэння ўжо сёння, 25 верасня. Ён быў асуджаны на 6 гадоў калоніі за перадачу дадзеных у „Чорную кнігу Беларусі”, то бок праект, які збірае дадзеныя аб датычных да рэпрэсій. Патрымаць палітвязня можна лістом ці паштоўкай на адрас папраўчая калонія №15 горада Магілёва.

У сваю чаргу палітвязень Зміцер Сцяпанаў адсвяткуе Дзень народзінаў 27 верасня. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім. Прысуджана 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ліставаць можна ў СІЗА-7 горада Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя