Дома ў Леаніда Судаленкі адбыўся ператрус
10 месяцаў таму
„Па месцы маёй рэгістрацыі ў аграгарадку пад Гомелем зараз скончыўся ператрус. Што шукалі, не казалі, мэблю ад сцен не адсоўвалі, 990 тыс. даляраў пад канапай не знайшлі.
Заўтра мабыць прыйдуць шукаць „іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” у гарадскую кватэру. Крымінальную справу вядзе РАСК па Гомельскім раёне…”, — напісаў Леанід у сацсетках.
У лістападзе 2021-га году Леаніда асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі Судаленку ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з’ехаў з Беларусі.
Крыніца: t.me/viasna96