Драгічынскага журналіста Сяргея Гардзіевіча не выпусцілі за мяжу



Драгічынскага журналіста, былога палітзняволенага Сяргея Гардзіевіча не выпусцілі за мяжу. І пра гэта ён даведаўся толькі на апошнім этапе перасячэння мяжы ў пункце пропуску Беняконі, пераадолеўшы ў адзін бок 270 кіламетраў.

Падрабязнасці перадае наша карэспандэнтка, якая пагаварыла са знаёмымі журналіста:

-Сяргей Гардзіевіч зрабіў візу, затым ён падрыхтаваўся да паезкі, на што пайшло больш за 400 рублёў. На мяжы ён заплаціў за чаргу, якой не было, і за перасячэнне мяжы. І тут яму аб’яўляюць, што ён не можа перасячы, бо ёсць забарона. І параілі звяртацца ў Міністэрства ўнутраных спраў. Пазней высветлілася, што вінаваты ва ўсім следчы, які вёў матэрыялы яго крымінальнай справы. Ён абмежаваў выезд, потым зняць забыліся.

Пры гэтым абмежаванне выезду за мяжу не фігуравала ў крымінальнай справе Сяргея Гардзіевіча. Грашовых запазычанасцяў ён ніякіх не мае. Мужчына  напісаў скаргі ў пракуратуру і ўпраўленне Следчага камітэта.

Беларускае Радыё Рацыя