Другі год не спыняецца палітычная эміграцыя з Беларусі



Пасля жніўня 2020 года, па палітычных матывах, краіну пакінула па розных экспертных падліках ад 200 да 400 тысяч чалавек. Большасць знайшла прытулак у Польшчы, Літве, а пасля нападу Расеі на Украіну, рэзка павялічылася колькасць беларусаў з’ехаўшых у Грузію, гаворыцца пра 18 тысяч грамадзян.

Такая маштабная эміграцыя – адчувальны ўдар для любой краіны. Але на думку літаратара з Пінску Паўла Ляхновіча, ёсць істотны станоўчы момант для саміх эмігрантаў:

Цяжка зазірнуць некаму ў душу, але чалавек, які доўгі час пажыў за межамі Радзімы, проста не ўяўляе пра існаванне пэўных рэчаў, якія ёсць. Вось я, напрыклад, стаў беларусам толькі тады, калі паехаў за мяжу і шмат гадоў там правёў. Пачала сніцца Беларусь, мне захацелася назад, неяк рэалізаваць гэтае каханне да Радзімы.

У асноўным беларускія ўцекачы – гэта маладыя, перспектыўныя асобы, адмыслоўцы ў ІТ-сферы, лекары, інжынеры, прафесійныя тэхнічныя працоўныя.

Беларускае Радыё Рацыя