ДТЗ пад Смалявічамі: пацярпелых перавялі ў менскія клінікі



Аўтааварыя пад Смалявічамі. Усіх пацярпелых пасля стабілізацыі стану перавялі ў менскія лякарні, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Пяць пацыентаў перавезлі ў абласную больніцу, трох — у цэнтр спалучанай траўмы БХМД, дзяўчынку — у РНПЦ дзіцячай хірургіі. Першапачаткова людзі, якія пацярпелі ў ДТЗі, былі дастаўленыя ў Смалявіцкую раённую лякарню. Шасцёра з іх былі ў цяжкім стане, трое атрымалі траўмы сярэдняй ступені цяжкасці.

20 лютага на трасе каля Смалявічаў улабавую сутыкнуліся маршрутка і гружаны МАЗ. У аварыі загінулі кіроўца маршруткі і дзесяць пасажыраў, у тым ліку адно