Духавенства ПЦУ і УПЦ узгадніла дэклярацыю паразумення



Прадстаўнікі духавенства Праваслаўнай царквы Украіны (ПЦУ) і Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ) Маскоўскага патрыярхату 6 ліпеня ўзгаднілі Дэклярацыю паразумення і заклікалі да адзінства ўкраінскага праваслаўя.

Пра гэта ў Telegram паведаміў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.

„Падпісана і апублікавана Дэклярацыя паразумення УПЦ і ПЦУ па выніках сустрэчы святароў, – напісаў Ткачэнка. – Вельмі важны тэкст, які даказвае разуменне таго, што толькі ў адзінстве мы моцныя”.

Тэкст дакумента апублікаваны на сайце вэб-платформы ETHOS, якая аб’ядноўвае даследчыя і асветніцкія праекты.

Сярод іншага найперш асуджаецца вайна, якую развязала пуцінская Расея супраць суверэннага народу Украіны, таксама асуджаецца дэструктыўная дзейнасць Маскоўскай патрыярхіі, якая пераўтварылася ў „прыслугу” пуцінскага рэжыму і бласлаўляе расейскіх агрэсараў на праліццё крыві.

21 святар ад УПЦ і ПЦУ заклікалі герархаў пачаць афіцыйны дыялог паміж Праваслаўнай царквой Украіны (ПЦУ) і Украінскай праваслаўнай царквой (УПЦ) да Дня хрышчэння Кіеўскай Русі – Украіны 28 ліпеня, які быў вызначаны як Дзень украінскай дзяржаўнасці.

Беларускае Радыё Рацыя