Два гады „хіміі” пінчуку за каментар пра Лукашэнку



У судзе горада Пінска і Пінскага раёна да двух гадоў „хіміі” за каментар пра Лукашэнку пад пастом у „Аднакласніках” пра завышаныя кошты на лекі асудзілі цесляра-бетоншчыка Руслана Шукалу. Суддзя Яўгенія Мельнік прызнала яго вінаватым у „абразе Лукашэнкі”.

Паводле версіі абвінавачвання, мужчына, „маючы намер і мэту на прыніжэнне гонару і годнасці ў непрыстойнай форме Аляксандра Лукашэнкі”, у сацсетцы „Аднакласнікі” пасля прагляду публікацыі ў выглядзе малюнка Лукашэнкі з тэкстам, які змяшчаецца над ім, размясціў для публічнага агляду ў адкрытай публічнай супольнасці нецэнзурны каментар у дачыненні да яго.

На судзе Руслан распавёў, што, праглядаючы стужку навін у „Аднакласніках”, убачыў публікацыю з выявай Лукашэнкі, пад якой быў тэкст аб завышаных цэнах на лекавыя прэпараты.

Крыніца: t.me/viasna96