Два новыя экстрэмісцкія фарміраванні з’явіліся ў Беларусі



МУС Беларусі абнавіла спіс экстрэмісцкіх фармаванняў.

Па рашэнні КДБ экстрэмісцкімі фарміраваннямі прызнана дабрачынная арганізацыя “Fundacja “Reka Wielkej Pomocy” і ініцыятыва “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі”.

„Кадравы рэзерв для новай Беларусі” – ініцыятыва Аб’яднанага пераходнага кабінета, запушчаная ў лістападзе 2022 года. Праграма стваралася для падрыхтоўкі прафесіяналаў, якія змогуць працаваць на дзяржаўных пасадах і праводзіць рэформы.