Два пісталеты захоўваў жыхар Зэльвеншчыны



Жыхар Зэльвенскага раёна ў падвале свайго дома захоўваў два пісталеты ТТ і ПТ, а таксама 45 патронаў рознага калібру. Прытым зброя і патроны прыдатныя для стральбы.

Канфіскаваная зброя

Супрацоўнікі ГУБАЗІК па Гарадзенскай вобласці нечакана з’явіліся да 69-гадовага жыхара і зрабілі ператрус, падчас якога і былі знойдзены пісталеты.

Мужчына сказаў, што ён купіў гэту зброю ў савецкі час у Эстоніі, дзе праходзіў тэрміновую службу, а ў канцы 1990-х, пераехаўшы на пастаяннае жыхарства на Зэльвеншчыну, прывёз яе з сабой і схаваў у падвале дома.

Следчыя органы распачалі крымінальную справу за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Беларускае Радыё Рацыя