Два вядомыя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат



Як паведаміла ў тэлеграм-канале тэолаг Наталля Васілевіч два вядомыя беларускія праваслаўныя святары – Аляксандр Кухта і Георгій Рой выйшлі з пад юрысдыкцыі маскоўскага патрыярхату.

Протаіерэй Георгій Рой і іерэй Аляксандр Кухта — святары Беларускай праваслаўнай царквы, якія вымушана выехалі з Беларусі ад пераследу ўлад у сувязі з іх пазіцыяй наконт беларускага палітычнага крызісу і расійскай агрэсіі супраць Украіны. Яны звярнуліся да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх пад свой амафор, бо па меркаваннях сумлення яны не могуць знаходзіцца ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату.

Усяленскі Патрыярх разгледзеў іх прашэнні і прыняў іх пад свой амафор. На Вялікдзень 2023 года ў Вільні адбудзецца першае набажэнства для праваслаўных беларусаў, дзе будуць служыць новыя святары Усяленскага патрыярхату.

Дэталі пра месца і час здзяйснення набажэнства будуць паведамленыя пазней.