Двух хлопцаў асудзілі за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржкамітэта судовых экспертыз
Двух хлопцаў асудзілі да 7,5 і 10 гадоў калоніі за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
У судзе Цэнтральнага раёна Менска ў закрытым рэжыме разглядзелі крымінальную справу за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Аляксея Волкава ў кастрычніку мінулага году.
Вінаватымі прызналі двух хлопцаў — 19-гадовага Захара Таразевіча і 23-гадовага Антона Лысова.

Вядома, што адразу супраць іх распачалі крымінальныя справы за «тэрарызм», аднак потым іх дзеянні перакваліфікавалі на «знішчэнне маёмасці» (арт. 218 КК). Справу разглядала суддзя Таццяна Акавітая.
Падтрымайце хлопцаў лістамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, Валадарскага 2, 220030, Мінск, Захар Алегавіч Таразевіч, Антон Сяргеевіч Лысаў.
Вясна