Дырэктару газеты „Беларусы і рынак” прад’явілі канчатковае абвінавачанне



Пра гэта паведамляе БАЖ са спасылкай на свае крыніцы. 31 студзеня яго азнаёмілі з абвінавачаннем. Справа зараз рыхтуецца да перадачы ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Дакладны пералік артыкулаў, паводле якіх абвінавачваецца Канстанцін Залатых, пакуль невядомы. БАЖ піша, што гэта некалькі артыкулаў КК, у тым ліку арт. 130, аб якой сілавыя органы паведамлялі пры ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Канстанцін Залатых быў затрыманы 18 траўня 2022 года. Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Ён прызнаны палітвязнем. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №1 Менска.

reform.by