Дыскусія па смяротным пакаранні ў Воршы
28 сакавіка ў межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў Воршы адбыўся паказ фільма „Убыл по приговору”, прэзентацыя сацыяльнага комікса „Мама, гэта я” і дыскусія па смяротным пакаранні.

Каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання распавёў пра ўнікальны сацыяльны комікс, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання.

„У Беларусі ў грамадскай свядомасці слова „комікс” часцей за ўсё звязваюць з нечым забаўляльным і смешым, між тым, комікс можа быць інструментам здольным даносіць важныя праблемы. Мы зрабілі першы ў Беларусі беларускамоўны сацыяльны комікс на тэму смяротнага пакарання” – сказаў Андрэй Палуда.

Таксама быў паказаны фільм „Убыл по приговору” (2012 год).
„У гэтым фільме Алег Алкаеў, які кіраваў расстрэльнай камандай прыводзіць пераканаўчыя аргументы супраць смяротнага пакарання”, – адзначыў падчас дыскусіі рэжысёр фільма Віктар Трацякоў.

Напрыканцы дыскусіі малады паэт з Воршы Аляксандр Макарэвіч прачытаў свой новы верш пра масавыя расстрэлы часоў СССР і Кабыляцкую гару.
Беларускае Радыё Рацыя



