Дзе і як пройдзе чацвёрты з’езд Руху салідарнасці “Разам”?



Напрыканцы верасня адбудзецца IV з’езд Руху салідарнасці “Разам”. Пра тое, дзе і як мусіць прайсці з’езд, гаворыць сустаршыня Руху Вячаслаў Сіўчык:

Чацверты з’езд. Дата з’езду прынятая – гэта 20-22 верасня. Вельмі важныя былі гэтыя сходы, бо трэба было хаця б паглядзець на людзей, як яны да гэтага ставяцца, бо самы галоўны на сёння наш супраціўнік – гэта не спецслужбы, не Крэмль, не Лубянка нават, а вельмі вялікая інэрцыя. 24 гады Лукашэнка пра ўладзе. Адчуванне нават у людзей, цалкам адданых Беларусі, што, па-першае – нічога немагчыма зрабіць, па-другое – усё роўна хтосьці кагосьці выкарыстоўвае.

Напярэдадні з’езду праходзяць сходы раённых аддзяленняў арганізацыі. Абмяркоўваюць бягучыя праблемы, вылучаюць дэлегатаў. Неўзабаве адбудзецца пасяджэнне Сойму Руху.

Максім Каўняровіч, Беларуске Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара

Array