Дзмітрый Балкунец: Мікалай Клімовіч – чарговая ахвяра рэжыму Лукашэнкі



Смерць у віцебскай калоніі палітзняволенага Мікалая Клімовіча, падчас анлайн-сустрэчы „1001 дзень з моманту паўстання народа Беларусі супраць Лукашэнкі. Куды прыйшла краіна?”, пракаментаваў палітолаг, сябра Форуму дэмакратычных сілаў Дзмітрый Балкунец:

Памёр Мікалай Клімовіч у СІЗА – палітычны вязень, які нарадзіўся ў 1961 годзе, з Пінску. Яшчэ адна ахвяра рэжыму Лукашэнкі. Чалавека пасадзілі, кінулі ў турму, ведаючы, што ў яго ёсць праблемы з сэрцам. Карнікі, у прыватнасці Андрэй Бачыла з Пінска і пракурор Ілля Гузарэвіч, гэта вінцікі той нацысцкай сістэмы, якая сфармавалася ў Беларусі. Гэта сістэма працягвае пажыраць беларусаў знутры, працягвае знішчаць людзей, якія сядзяць у турмах.

Цалкам каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

Па словах палітолага, падчас сусветнай акцыі 21-га траўня ў дзень салідарнасці з палітзняволенымі, беларусам варта пісьмова звярнуцца да ўладаў на месцах з прапановамі ўвядзення новых абмежаванняў для рэжыму Лукашэнкі па ўсім свеце і патрабаваннямі садзейнічаць вызваленню палітвязняў у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя