Дзмітрыя Слуку пачнуць судзіць 29 чэрвеня
Бабруйчаніна, якога абвінавачваюць у фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці, пачнуць судзіць 29 чэрвеня. Як піша праваабарончы цэнтр „Вясна” Дзмітрый Слук быў затрыманыі 10 лютага ў Менску наўпрост на вуліцы. Пасля 10-ці сутак у ізалятары на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА № 1.

Яму прад’явілі абвінавачванне па артыкуле „Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці” за данаты арганізацыі, прызнанай „тэрарыстычнай” у Беларусі. Яму пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Суд над ім распачнецца 29 чэрвеня ў судзе Заводскага раёна Менска. Справу будзе разнглядаць суддзя Дзмітрый Астапенка.
КДБ у сакавіку дадаў палітвязня ў „спіс тэрарыстаў”, праз гэта яму нельга даслаць грашовы перавод. Але вы можаце падтрымаць яго пасылкай, лістом і тэлеграмай.
Крыніца: Вясна