Дзяніс Дашкевіч: Сказалі выбірай, апазіцыя ці дзяржава



Самыя таленавітыя і крэатыўныя беларусы пакінулі Радзіму, ратуючыся ад рэпрэсій дыктатара.

Сярод іх сябра партыі БХД, музыка, былы дырэктар Побалаўскага Цэнтра культуры, прэзідэнцкі стыпендыят, шасціразовы лаўрэат міжнародных конкурсаў 32-гадовы Дзяніс Дашкевіч з Рагачова. Ён не прамяняў свае дэмакратычныя погляды на кавалак пірага са стала дыктатара і яго васалаў, кажа Дзяніс Дашкевіч:

Мяне без экзаменаў забіралі ў Акадэмію музыкі ў Менск, але я ўжо проста адмовіўся, бо на той момант я не бачыў ніякага сэнсу, калі ўжо сканчваў каледж, на апошнім курсе прыходзілі людзі з КДБ. Сказалі так: „Калі ты хочаш працаваць ці вучыцца па сваёй спецыяльнасці, то выбірай, апазіцыя ці дзяржава”. Я выбраў свой шлях, стаў прадпрымальнікам і да 2017 года фактычна я працаваў толькі на сябе.

Падчас выбараў ён прыняў удзел у акцыях, правёў з калектывам забастоўку. Яго звольнілі, сталі ўзнікаць адміністрацыйныя і крымінальныя справы. Каб выратавацца ад турмы, уцёк. Паводле Дзяніса, ён жыве ў Польшчы ўжо год, а справы ў Беларусі на яго заводзяцца адна за адной.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя