Дзяніс Марусевіч: Я крыху расчараваны
Берасцейскі палітвязень Дзяніс Марусевіч атрымаў магчымасць спаткацца ў калоніі з маці.

Настрой у яго бадзёры, але звяртае ўвагу, што перамены ідуць не так хутка як хацелася б. Было спадзяванне, што гэта ўсё хутка скончыцца, але падзеі зацягнуліся, – адзначыла суразмоўца:
– Настрой, як ён сказаў у адной фразе: штосьці гэта моцна зацягнулася. Канешне, была вялікая надзея, што гэта ненадоўга, што вось хутка беларусы згуртуюцца і адбудуцца ўсё ж перамены. Але, кажа, што ён крыху расчараваны.
Дзяніс Марусевіч быў асуджаны за падзеі жніўня 2020 года, яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Прысуджана 4 гады абмежавання волі, палова тэрміну мінула.
Беларускае Радыё Рацыя