Дзяўчыне, затрыманай пасля „зачысткі” у Круглым, выклікалі хуткую



Дзяўчыне, затрыманай пасля „зачысткі” у Круглым, выклікалі хуткую.

Як стала вядома @MAYDAYMog, да затрыманай у райцэнтры Круглае на Магілёўшчыне Аліны Гаравой увечары 30 сакавіка выклікалі „хуткую”. На той момант жанчына яшчэ знаходзілася ў Круглянскім РАУС і чакала адпраўкі ў магілёўскі СІЗА.

Паводле інфармацыі MAYDAY, у жанчыны абвастрыліся хранічныя захворванні. Сілавікі не далі яе шпіталізаваць, патлумачыўшы гэта тым, што ў СІЗА, куды яна павінна была пасля накіравацца, маецца дзённы стацыянар.