Эдуарда Бабарыку асудзілі на 8 гадоў калоніі
Агучаны прысуд Эдуарду Бабарыку. Эдуард правёў у СІЗА амаль 3 гады. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад аплаты падаткаў, а потым дадалі яшчэ і арганізацыю масавых беспарадкаў ды распальванне варожасці.
-

Фота: скрыншот з відэа. Падчас працэсу рукі Эдуарда былі закутыя за спінай кайданкамі
Эдуард Бабарыка — сын былога банкіра, прэтэндэнта на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Бацьку і сына затрымаліі, калі яны везлі ў ЦВК подпісы, сабраныя для вылучэння Бабарыкі-старэйшага кандыдатам у прэзідэнты.
Эдуард – рэкардсмен па тэрміну ўтрымання пад вартаю падчас следства. Адвакаты ўвесь гэты час падавалі скаргі на незаконнасць такога працяглага зняволення без суда, але тыя заставаліся без задавальнення. Дваіх абаронцаў Эдуарда пазбавілі ліцэнзіі – Ірыну Варанкову і Уладзіміра Пыльчанку.