Эдвард Злобін: Самыя жудасныя гісторыі – габрэяў здавалі за грошы
Сёння – Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Пінску прадстаўнікі габрэйскай грамады і неабыякавыя пінчукі ладзяць шэраг жалобных акцый на месцах масавых расcтрэлаў. Нацысты забілі каля 30 тысячаў жыхароў Піншчыны габрэйскага паходжання. Асноўную колькасць раcстралялі пры ліквідацыі Пінскага гета.

Аўтар кнігі “Халакост на Піншчыне”, краязнаўца Эдвард Злобін распавёў, што для яго было самым непрымальным пры даследаванні тых жудасных падзей:
– Самая жудасная сітуацыя, што здавалі ў першай жа вёсцы мясцовыя адразу. Мясцовая адміністрацыя і акупацыйная ўлада плацілі ж за тое, што ты здасі габрэя. І вось нашы землякі… Можа, яны былі і не ідэйныя, былі нейкія антысеміцкія сітуацыі. Але вось за грошы яны здавалі. Гэта жудасныя гісторыі.
Суразмоўца дадае, што гэта было сапраўдным цудам – збегчы з Пінскага гета, абмінуць тых мясцовых, хто мог здаць, і трапіць на людзей, якія пад страхам смерці давалі прытулак. У Ізраілі такім адзінкам далі ганаровае званне “Праведнік народаў свету”.
Беларускае Радыё Рацыя