ЕФЖ патрабуе вызваліць зняволення Сяргея Сацука



Еўрапейская федэрацыя журналістаў патрабуе вызваліць асуджанага на 8 гадоў зняволення Сяргея Сацука.

„Асуджэнні журналістаў у Беларусі на ілжывых падставах з’яўляюцца цалкам незаконнымі, неабгрунтаванымі і накіраваныя толькі на запалохванне медыяпрафесіяналаў і незалежных галасоў”, – заявіла прэзідэнт арганізацыі  Мая Север.

„Мы будзем памятаць прозвішчы ўладаў і суддзяў, якія ўжываюць беспадстаўныя рэпрэсіі супраць нашых калегаў”.

Суд у Менску ў сераду прысудзіў журналіста-расследавальніка Сяргея Сацука да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў асуджаюць гэты нелегітымны прысуд і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.