Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам
Экалагічная катастрофа пад Маладэчнам. У возеры паміж вёскамі Вяжуці і Турэц-Баяры адбыўся масавы мор рыбы, піша kraj.by. Увечары 29 ліпеня з вадаёма вылавілі 1 тону 300 кілаграмаў мёртвай рыбы.

Па адной з версій, прычынай мору мог стаць зліў у вадаём рэчыва, якое справакавала рэзкае падзенне канцэнтрацыі кіслароду ў вадзе. Возера знаходзіцца ў арэндзе фермерскай гаспадаркі „Ля пяску”. На месца экалагічнай катастрофы прыязджалі супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Уласную праверку праводзіць Следчы камітэт. Мяркуюць, што да мору рыбы можа мець дачыненне Малінаўшчынскі спірта-гарэлачны завод „Аквадзіў”. Прадпрыемства нібыта магло скінуць у ваду шкодныя адходы сваёй вытворчасці.
Беларускае Радыё Рацыя