Эколагі Украіны: Што рабіць з «мёртвымі» гарадамі пасля вайны?



Асноўныя экалагічныя праблемы ва Украіне ў выніку вайны абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы «Наступствы выкарыстання боепрыпасаў і хімічнае забруджванне ад ваенных дзеянняў ва Украіне».

Цяжкавырашальны экалагічна-гуманітарны выклік вайны абазначыў эколаг і заолаг Украінскай прыродаахоўнай групы Аляксей Васілюк:

Як мінімум трэба дэмантаваць усё, што засталося. А куды дзець цэлы горад, які ператварылі  ў смецце? У нас такіх гарадоў мінімум 20 на дадзеным этапе, не кажучы ўжо пра маленькія мястэчкі, якіх сотні, якія выглядаюць вось так, як Мар’янка. Проста за Мар’янку былі вельмі працяглыя баі. Цяпер амаль так жа выглядае Бахмут. Бахмут – увогуле вялікі прамысловы горад. Яны поўнасцю пераўтвораныя ў вялікую груду смецця. Вось рацыянальнага рашэння на дадзеным этапе няма, не кажучы пра тое, што гэта ўсё вельмі забруджаная хімічнымі прадуктамі выбухаў тэрыторыя.

Акрамя гэтага Аляксей Васілюк указаў на экалагічную небяспеку цяжкіх металаў, якія асядаюць у глебе і трапляюць у водныя крыніцы. Адпаведна адсутнічаюць дадзеныя аб правядзенні маніторынгаў на памежжы Украіны, Беларусі і Расеі, каб ацаніць, наколькі экалагічныя наступствы вайны разбуральныя і пагражаюць здароўю людзей далёка за межамі Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя