Экс-гендырэктар і галоўрэд TUT.by унесены ў спіс «тэрарыстаў»
Камітэт дзяржбяспекі ўнёс у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», былога гендырэктара «ТУТ БАЙ МЕДЫА» Людмілу Чэкіну і былога галоўнага рэдактара партала Марыну Золатаву.
Абедзьве абвінавачваюцца па артыкулах аб распальванні варожасці і закліках да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды дзяржбяспецы. Абедзьве знаходзяцца ў СІЗА.
Акрамя Чэкінай і Золатавай у спіс унесены яшчэ чацвёра чалавек: Віталь Мельнік, Цімафей Шкуратовіч, Ігар Галушка, Канстанцін Рудніцкі.