Экс-мэнэджэра МТС і музыку Аляксея Кузьміна асудзілі да 7 гадоў калоніі
У Менскім гарадскім судзе 18 верасня па гучнай справе „Чорнай кнігі Беларусі” да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага былога мэнэджэра МТС і саліста музычнага гурта „Закон гуку” Аляксея Кузьміна.

Негледзячы на тое, што ў ліпені палітвязень даў прапагандыстам „пакаяльнае інтэрв’ю”, яго асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: за „дапамаганне ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці групай асоб” і „актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
Суд над ім пачаўся 11 верасня пад пільнай увагай прапагандыстаў. Прысуд палітвязню вынес Сяргей Хрыпач.
Падтрымаць Аляксея грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксей Уладзіміравіч Кузьмін.
вясна