Экс-журналіста БТ Дзмітрыя Лукшу этапавалі ў шклоўскую калонію
@bajby стала вядома, што былы аўтар крымінальнай хронікі на дзяржаўным тэлебачанні Дзмітрый Лукша пачаў адбываць тэрмін у папраўчай установе № 17 Шклова на Магілёўшчыне.

Нагадаем, былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала «Хабар 24» прысудзілі 4 гады калоніі, а яго жонцы Паліне Палавінцы — 2,5 гады калоніі. Дзянісу Яроўскаму і Канстанціну Ніканораву, якія таксама праходзілі па гэтай справе, прызначылі 1,5 года калоніі і 3 гады «хатняй хіміі» адпаведна. Іх усіх абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».