Экс-журналіста пула Лукашэнкі перавялі ў калонію ў Івацэвічах



Экс-журналіста пула Лукашэнкі Дзмітрыя Семчанку перавялі з мінскага следчага ізалятара ў папраўчую калонію №22 у Івацэвічах.

Цяпер журналіст, асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі, адбывае там каранцін. Пра гэта паведамляе «Вясна». Семчанка – журналіст і вядоўца тэлеканала АНТ. Да 2020 года ён працаваў у «прэзідэнцкім пуле». Падчас масавых пратэстаў выступіў супраць гвалту, сышоў з тэлебачання. Семчанку затрымалі разам з жонкай і спярша прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а пазней пачалі крымінальную справу за «распальванне варажнечы».

23 сакавіка 2023 года Суддзя Яўген Пісарэвіч асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі. Гэта помста за тое, што ў 2020-м журналіст адвярнуўся ад уладаў.