„Экстрэмісцкім” прызнаны рэпартаж „Белсата” пра забойства ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета



У Беларусі прызналі „экстрэмісцкім” рэпартаж „Белсата” пра забойства ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета.

Фота: baj.by​

У рэпартажы распавядаецца пра магчымую датычнасць да забойства экс-кіраўніка КДБ Беларусі, а таксама Аляксандра Лукашэнкі. Рэпартаж выйшаў паўтара года таму.

Павел Шарамет быў забіты ў Кіеве ў ліпені 2016 года. У рэпартажы згадвалася, што ва ўкраінскіх следчых апынуўся аўдыязапіс, на якім былы кіраўнік КДБ РБ Вадзім Зайцаў (пазней экспертыза дакажа, што голас належаў менавіта яму) абмяркоўвае забойства журналіста Шарамета. Запіс украінцам перадаў былы сілавік Ігар Макар.