Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызналі змесціва некаторых міжнародных пасылак
Суд Кастрычніцкага раёна Менска 30 верасня прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі змесціва некаторых міжнародных пасылак. У спісе каля 70 пазіцый, сярод якіх паштоўкі, майкі, нашыўкі, часопісы, налепкі, кубкі і іншыя сувеніры.

«Экстрэмісцкімі», сярод іншага, прызнаныя каляндар «Не маўчы па-беларуску» за 2021 год, паштоўкі з тэкстам «Па ашчушчэнию пальцы уже синие» і «Там жыццё рай, дзе свабоды край», налепка «Верым! Можам! Пераможам!», магніт з аўтазакам «Wеlсоme tо Веlагus», світшот з катом у кароне, ля лап якога ляжыць меч і шчыт з крыжам і надпіс «Кусь за Беларусь», часопіс з коміксамі «Казкі-Краскі».