Епіфаній: Ідэалогію „русского мира” трэба забараніць

Кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны (ПЦУ) мітрапаліт Епіфаній 29 ліпеня ў Twitter параўнаў „русский мир” з нацызмам і бальшавізмам.
„Здзекі, катаванні, забойствы палонных украінскіх ваенных расейскімі душагубамі – новы доказ таго, што ідэалогія „русского мира” павінна быць забаронена, як забаронены нацызм і бальшавізм”, – напісаў ён.
Епіфаній адзначыў, што „рашызм чакае Міжнародны суд у Гаазе і новы Нюрнберг”. „Зло павінна быць асуджана”, – заявіў мітрапаліт.
Беларускае Радыё Рацыя