Этап Паліны Шарэнды-Панасюк цягнуўся 18 сутак



Cтала вядома, што палітзняволеная Паліна ШарэндаПанасюк дастаўлена ў СІЗА №1, на так званую «Валадарку».

Этап Паліны з Рэчыцкай жаночай калоніі №24 да «Валадаркі» цягнуўся 18 сутак. Але канчатковым пунктам яе этапу павінен стаць Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі» – там будзе праведзена судова-медычная экспертыза. Паводле інфармацыі мужа Паліны Андрэя Шарэнды, калі Паліна трапіць туды дакладна невядома, але, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца на наступным тыдні.

Таксама стала вядома, што была спроба перадаць перадачу для Паліны, але адміністрацыя «Валадаркі» не дазволіла гэтага зрабіць. Нагадаю, што рашэнне накіраваць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк на судова-псіхіятрычную экспертызу было прынята пасля яе адмовы ў канцы траўня ад беларускага грамадзянства.