Фігурант справы „Рабочага руху” Аляксандр Капшуль 41 дзень трымае галадоўку



Фігурант справы „Рабочага руху” Аляксандр Капшуль 41 дзень трымае галадоўку.

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе “Рабочага Руху”, фігурантамі якой з’яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх – Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення. Сам “Рабочы рух” КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

З 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 41 дзень, пры гэтым першыя некалькі дзён ён не піў нават вады, паведамляе „Вясна”.