Фігуранта „справы Ціханоўскага” Арцёма Сакава перавялі ў шклоўскую калонію



Фігуранта „справы Ціханоўскага” Арцёма Сакава перавялі ў шклоўскую калонію.

Ад 3 ліпеня ён знаходзіцца ў папраўчай калоніі №17, паведамляюць праваабаронцы.

Палітвязень Арцём Сакаў — былы памежнік, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Ён быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў сваёй кватэры за інцыдэнт з Сяргеем Ціханоўскім, які адбыўся 29 траўня ў Гародні на адным з пікетаў па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Сакаў быў адным з аператараў YouTube-канала „Краіна для жыцця”. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 14 снежня ў Гомелі Арцёма прысудзілі да 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Беларускае Радыё Рацыя