Фігурантам «справы прафсаюзаў» пакінулі прысуд у сіле
Абвінавачаныя па «справе прафсаюза РЭП» палітзняволеныя Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка былі асуджаныя 5 студзеня. Фядынічу і Берасневу прызначылі 9 гадоў калоніі, а Арэшку – 8 гадоў калоніі.

31 сакавіка ў Вярхоўным судзе пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Пасля агучвання скаргі і выступу абаронцаў – судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценкі прыняла рашэнне перанесці пасяджэнне на 3 красавіка. У выніку сёння судовая калегія пакінула прысуд без зменаў, а скаргі – без задавальнення. Хутка асуджаных этапуюць у калоніі.