Фігурантамі спраў па „экстрэмісцкіх” артыкулах сталі больш за 70 чалавек



Больш за 70 чалавек з’яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў па артыкуле „Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” за кантакты з рэсурсамі, прызнаныя „экстрэмісцкімі фармаваннямі”, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Такі артыкул з’явіўся ў чэрвені 2021 года. Расплывістае вызначэнне „экстрэмісцкай дзейнасці” і практыка прызнання незалежных СМІ „экстрэмісцкімі фармаваннямі” дазваляе ўладам маніпуляваць фармулёўкамі дзеля неправамернага абмежавання права на інфармацыю, свабоды слова і свабоды асацыяцый, зазначаюць праваабаронцы. На сёння „экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнаны 17 медыя.

Большасць вядомых выпадкаў крымінальнага пераследу за кантакты з „экстрэмісцкімі” рэсурсамі – за ўзаемадзеянне з „Белсатам” і „Еўрарадыё”. Многія таксама асуджаныя за перасылку фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі „Беларускаму Гаюну”.

У некаторых выпадках кантакты з „экстрэмісцкімі” рэсурсамі кваліфікуюцца як удзел у экстрэмісцкім фармаванні.