Філіп Біканаў: Раскол у беларускім грамадстве будзе паглыбляцца
Фонд імя Фрыдрыха Эберта ў супрацоўніцтве з Прэс-клубам прадставіў вынікі даследавання „Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2022 годзе”.

Падчас анлайн-прэзентацыі асноўныя вынікі агучыў незалежны сацыёлаг Філіп Біканаў:
– Існуе некалькі нацыянальных праектаў, два асноўных – гэта нацыянальна-рамантычны і савецкі. Раскол паводле ідэнтычнасці звязаны з палітычнай сферай. У нас існуе канфлікт і так сталася, што дзяржава праз гэты канфлікт выключае з сябе менавіта свядомых. Яна робіць усё, каб гэтым людзям было цяжэй жыць у Беларусі, гэта рэпрэсіі і забарона ўсяго, што ім блізка. Раскол, які мы маем, ён шматгранны, і як мы з усяго гэтага будзем выходзіць, нават калі Лукашэнка заўтра знікне, – выклікі будуць даволі значныя.
Адна з высноў даследавання паказвае, што беларусы зараз ахвотней ідэнтыфікуюць сябе менавіта беларусамі, каб не атаясамлівацца з расейцамі на фоне вайны ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя